Пн-Пт 18:00-21:00

Янаўца асудзілі на 8 гадоў у Гомелі

Летась 21 красавіка паміж жыхарамі аднаго двара ў Гомелі адбыўся канфлікт. Адзін зь яго ўдзельнікаў, жыхар Янава (Берасьцейская вобласьць), прадэманстраваў для пагрозы няспраўны пісталет і муляж гранаты. 11 лютага суд пакараў абвінавачанага 8 гадамі калёніі строгага рэжыму.

«Усё таму, што ў пацярпелага брат у пракуратуры служыць. За што такі тэрмін мне? Хто будзе гадаваць майго сына? Як такое можа быць, што ад самалюбства, фанабэрыстасьці і блату ў пракуратуры нявінна цярпяць людзі?» — зазначыў у камэнтары журналістам абвінавачаны Уладзімер Мельнікаў.

Ён прасіў судзьдзю Алену Шайн зачытаць прысуд цалкам, разам з матывавальнай часткай. Яна, аднак, зачытала толькі выніковую частку.

 

Пасьля абвяшчэньня прысуду абвінавачанаму зрабілася блага. Ён мае шэраг захворваньняў: дыябэт, гіпэртэнзію, ішэмічную хваробу сэрца, панкрэатыт і гепатыт. Выклікалі «хуткую».

gomel sud04 labur by

«Баяўся „марозаўцаў“, таму схапіў няспраўны пісталет і муляж гранаты»

21 красавіка жыхар Янава, зваршчык Уладзімер Мельнікаў быў у сваіх сваякоў у Гомелі. На вуліцы ў яго ўзьнік канфлікт зь мясцовым жыхаром Валерам Сталовічам і яго прыяцелем.

«Я не падаў ім рукі. Сталовіч, які працуе адвакатам, пачаў пагражаць, што я яшчэ ня ведаю, хто ён такі, і ён патэлефануе „марозаўцам“ (гомельская банда, вядомая шматлікімі забойствамі і іншымі злачынствамі. — РС) і са мной разьбяруцца. Я спалохаўся, пабег у свой аўтамабіль і ўзяў пнэўматычны, прычым няспраўны, пісталет і муляж гранаты — каб неяк абараніць сябе ад магчымай сустрэчы з бандытамі», — тлумачыў на судзе абвінавачаны.

Тым часам, паводле пацярпелага Раманчыкава, ён патэлефанаваў адвакату Сталовічу і папярэдзіў, што Мельнікаў шукае яго зь пісталетам і гранатай у руках. Сталовіч выклікаў міліцыю. Пісталет і гранату забралі, пачалі праверку.

gomel sud05 labur by

Міліцыя адмовілася заводзіць справу, пакуль не ўмяшаўся брат пацярпелага, намесьнік пракурора Гомеля

Далей падзеі разьвіваліся наступным чынам.

Красавік 2019-га

Міліцыя праводзіла праверку і не знайшла падстаў для таго, каб распачаць крымінальную справу.

Чэрвень 2019-га

Уладзімер Мельнікаў атрымаў адказ зь міліцыі, што ў ягоных дзеяньнях няма складу злачынства. У крымінальнай справе адмовілі.

Ліпень 2019-га

Намесьнік пракурора Гомеля Вячаслаў Сталовіч (родны брат пацярпелага адваката. — РС) вынес пастанову адмяніць папярэднюю пастанову, дзе адмаўлялі ў завядзеньні крымінальнай справы, і накіраваў дакумэнты на новую праверку. Ён палічыў, што праверку правялі ня ў поўным аб’ёме.

Жнівень 2019-га

Пракурор Гомельскай вобласьці Віктар Марозаў вынес пастанову «аб адмене рашэньня аб адмене пастановы аб адмове ў распачынаньні крымінальнай справы і накіраваньні матэрыялаў на новую праверку».

«Працэсуальнае рашэньне пракуратуры Гомеля прынята неабгрунтавана», — вырашыў абласны пракурор.

Але ў выніку крымінальную справу паводле артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства) ужо распачалі і Ўладзімера Мельнікава чакаў суд.

Абвінавачаньне прасіла 9 гадоў турмы

На судзе абвінавачаньне гучала такім чынам, што Мельнікаў ня проста трымаў у руках ці дэманстраваў пісталет і гранату, а накіроўваў зброю ў бок адваката і яго прыяцеля. Дзяржаўнае абвінавачаньне прасіла пазбавіць жыхара Янава волі на 9 гадоў. Паводле іх, Мельнікаў быў раней судзімы за крадзяжы і рабаўніцтва, таму гэтае злачынства — рэцыдыў.

gomel sud01 labur by

Уладзімер Мельнікаў адзначыў у апошнім слове, што сапраўды быў раней судзімы, але адбыў тэрмін, ня меў парушэньняў, вызваліўся датэрмінова. 9 апошніх гадоў ён адзначаўся ў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі, ня меў ніякіх заўваг ці парушэньняў.

«Хоць бы мой малодшы сын вырас пры бацьку!»

«Я заўсёды трымаўся за сваю працу, перажываю, што ня здолею забясьпечыць сям’ю, — выказаўся падсудны Ўладзімер Мельнікаў. — Я марыў пра тое, каб меншы сын, яму цяпер восем, гадаваўся пры бацьку, таму што старэйшыя дзеці вырасьлі на спатканьнях са мной у турме. Усе мае мары хочуць разбурыць людзі, якія сваімі паказаньнямі проста топяць мяне.

У мяне няма такога старэйшага брата-пракурора, як у адваката Сталовіча, каб мяне абараніць. Я ня ў сілах даказаць сваю невінаватасьць — бо пацярпелага абараняе ўся сыстэма. Я нават не магу зразумець, чым ён ад мяне так пацярпеў? Тры разы праваахоўныя органы адмаўляліся распачынаць справу! Але, відаць, знайшлі сьледчага — спэцыяліста ў арганізацыі такіх спраў. Сьледчы і мяне ўвёў у зман, прасіў зьмяніць паказаньні, пагражаючы СІЗА. Я ня мог нікому прычыніць шкоду няспраўным пнэўматычным пісталетам і муляжом гранаты».

Ён прасіў для сябе справядлівага прысуду.

gomel sud02 labur by

Тры пацярпелыя, у тым ліку Валер Сталовіч, на першых пасяджэньнях суду адмаўляліся камэнтаваць справу. На судовых спрэчках і прысудзе яны ўвогуле не прысутнічалі. Першапачаткова ў справе яны праходзілі сьведкамі. Падчас сьледзтва іх статус зьмянілі на пацярпелых.

Адвакат: «Суд павінен быў ацаніць сваяцкую зацікаўленасьць»

Адвакатка абвінавачанага Сьвятлана Лось пракамэнтавала, што лічыць прысуд несправядлівым і занадта суровым. На яе думку, у судзе не знайшлі доказаў віны Ўладзімера Мельнікава ў інкрымінаваным злачынстве.

«Што тычыцца сваяцкіх сувязяў пацярпелага і пракурора, то фармальна гэта ня супрацьзаконна, але суд павінен быў гэта ацаніць сваяцкую зацікаўленасьць», — зазначыла адвакат.

Публікацыя падрыхтавана з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Источник: https://www.svaboda.org/a/30428141.html

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter

Популярные новости

Последние новости

Новости соседей

 

Новости по теме

VK
ОК
FB

 

События

Акции

Печать на майке

+375 29 800 55 06

Печать на майке

28.00 руб. 24.00 руб.

Прошивка Телефона

+375298450072

Прошивка Телефона

20.00 руб. 15.00 руб.

Акция !! ВСЕ КОЛОНКИ ПО 30 РУБЛЕЙ Акция !!

+375298450072

Акция !! ВСЕ КОЛОНКИ ПО 30 РУБЛЕЙ Акция !!

35.00 руб. 30.00 руб.

Чистка ноутбука от пыли , замена термопасты, термопрокладки

+375298450072

Чистка ноутбука от пыли , замена термопасты, термопрокладки

25.00 руб. 20.00 руб.

Акция!!! При замене дисплейного модуля, защитное стекло в подарок.

+375298450072

Акция!!! При замене дисплейного модуля, защитное стекло в подарок.

30.00 руб. 25.00 руб.

Отвязка смартфонов от Google - аккаунта , MI - аккаунта

+375298450072

Отвязка смартфонов от Google - аккаунта , MI - аккаунта

30.00 руб. 25.00 руб.

Установка операционной системы, офисных приложений, антивируса

+375298450072

Установка операционной системы, офисных приложений, антивируса

20.00 руб. 15.00 руб.

Замена дисплейного модуля (тачскрина, дисплея)

+375298450072

Замена дисплейного модуля (тачскрина, дисплея)

30.00 руб. 25.00 руб.

Последние объявления

Популярные объявления

Контакты

Индивидуальный предприниматель
Устымчук Алексей Михайлович
Свидетельство № 290822611 выданное
Ивановским РИК от 26 января 2010 года.
УНП 290822611
225793, Брестская обл., г. Иваново,
ул. Чырвоная, 4, тел. +375-29-622-65-43
р/с BY47 PJCB 3013 5215 3210 0000 0000 0933
в Центр банковских услуг 506 «Приорбанк» ОАО,
код 749, ВІС PJCBBY2X

Мы в социальных сетях

Оплата услуг сайта Labur.by

© 2017 LABUR.BY Весь Янов тут.
0
Сохранили
0
Сохранили